Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь:

 

События
загадчык кафедры эканомікі

ДАВЫДЗЕНКА ЛЕАНIД MIKAЛАЕВIЧ

доктар эканамічных навук, прафесар

Нарадзiўся у 1941г. у в.Залатамiна  Кармянскага района Гомельскай вобласцi у вялiкай сялянскай сям'i. Закончыў з адзнакай Мiнскi фінансавы тэхнiкум (1959) i Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт па спецыальнасцi «Эканамiст. Выкладчык палiтычнай эканомii» (1972) i аспiрантуру БДУ (1975). У 1975 годзе абаранiў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-эканамiчная эфектыўнасць аграрна-прамысловай кааперацыi», а у 1989г. – доктарскую дысертацыю аб фармiраваннi гаспадара у аграпрамысловым комплексе. З 1990 года мае званне прафесара. Працавау у БДУ, Мiнскай ВПШ, ЦК КПБ, Савеце Мiнiстраў Беларусi. З 1 лютага 2000г. працуе у БДПУ загадчыкам кафедры эканамiчнай тэорыi i эканамiчнага выхавання, а з лiстапада 2013г. –  кафедры эканомiкi.  

Аўтар звыш 400 навукова-метадычных прац, шэрагу манаграфiй i вучэбных дапаможнiкаў у галiне эканамiчнай тэорыi, iнстытуцыянальнай рынкавай эканомiкi. Сааўтар фундаментальных акадэмiчных прац: “Беларуская энцыклапедыя» (т.5, 1997г.; т.10, 2000г.); «Государственное регулирование социально-экономических отношений» (1996г.); «Основы идеологии белорусского государства» (2004г.); «Мiнск i мiнчане: дзесяць стагоддзяў гiсторыi (да 940-годдзя горада)» (2008г.); «Беларусь: Народ. Государство. Время» (2009г.); «Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традицый и ценностей» (2010г.). На працягу апошнiх  гадоў з'яўляўся кiраўнiком навуковых праектаў: «Собственность на природные ресурсы и их экономическая оценка в Республике Беларусь» i «Трансграничное сотрудничество: экономические и институциональные основы».

Навуковы рэдактар i сааўтар 10 вучэбных дапаможнiкаў для студэнтаў ВНУ, выдадзеных з грыфам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Пад яго кiраўнiцтвам  распрацаваны навукова абгрунтаваныя метадычныя рэкамендацыi па iнвеставанню iнавацыйных праектаў, прадпрыймальнiцкай справе, эканамiчнай тэорыi, кiраванню iнтэлектуальнай уласнасцю. 

З'яўляўся членам экспертнага Савета ВАК СССР па эканамiчнай тэорыi i святовай эканомiцы, ВАК Беларусi. Уваходзiць у склад экспертаў Беларускага рэспублiканскага фонда фундаментальных даследванняў, экспертнага Савета аналiза праектаў фундаментальных даследванняў па эканомiцы  Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi  Беларусь. З'яўляецца членам Саветаў па абароне доктарскiх i кандыдацкiх дысертацый пры БДУ i БДЭУ. Кiраўнiк навуковых прац па эканамiчным навукам, падрыхтаваў 3-х доктараў i 15 кандыдатаў навук. Узнагароджаны 2 медалямi СССР «За трудовое отличие» i «Трудовую доблесть» (1971г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь (2011г.), знакам «Выдатнiк адукацыi» i iншымi ганаровымi граматамi.

        Навуковыя iнтарэсы: эканамiчная тэорыя, сiстэмы гаспадарання, сусветная эканомiка.                                                                                                   

        Асноуныя публiкацыi: Социально-экономическая эффективность аграрно-промышленного кооперирования, Мн., 1977; Новый способ производства продовольствия, М., 1992 (у суаўт.); Предпринимательство без границ,  Мн., 1999; Микроэкономическое регулирование сельского хозяйства Беларуси, Астана, 2000  (у суаўт.); Белорусский вектор экономического развития, Мн., 2006 (у суаўт.); Экономическая теория. Практикум, Мн., 2008, 2010 (у суаўт.); Институционализация рынка инновационных проектов, Мн., 2011; Основы экономической теории: принципы, проблемы, политика трансформации. Международный опыт и белорусский вектор развития, Мн., 2011; Актуальные проблемы экономики социальной сферы, Мн., 2012 (у суаўт.);  Институционализация рынка природных ресурсов, Мн., 2014.

Контакты

адрес: 220050 г. Минск, ул. Советская 18, к.1, каб. 116

тел. 200-87-75